План работы метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў
ДУА “Рудская сярэдняя школа” на 2023/2024 навучальны год
Тэма метадычнай работы: Удасканаленне прафесійнай кампетэнцыі педагогаў, якія выконваюць абавязкі класных кіраўнікоў у рабоце з вучнямі, бацькамі, класным калектывам
Мэта: Павышэнне якасці і эфектыўнасці сістэмы выхавання, удасканаленне форм і метадаў выхавання ва ўстанове адукацыі праз павышэнне кампетэнтнасці і прафесійнага майстэрства педагогаў, якія выконваюць абавязкі класных кіраўнікоў
Задачы:
1. Стварыць умовы для бесперапыннага павышэння прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў, якія выконваюць абавязкі класных кіраўнікоў.
2. Стымуляваць ініцыятыву і творчасць класных кіраўнікоў, актывізаваць іх дзейнасць у даследчай рабоце па выхаванню дзяцей.
3. Вывучаць і аналізаваць стан выхаваўчай работы ў класах, выяўляць і папярэджваць недахопы ў рабоце класных кіраўнікоў.
4. Садзейнічаць укараненню дасягненняў класных кіраўнікоў у працу педагагічнага калектыва.
Змест дзейнасці метадычнага аб’яднання
№
|
Дата
|
Тэма пасяджэння, фармат правядзення, павестка
|
Адказныя за падрыхтоўку пытанняў
|
Адзнака аб выкананні
|
1
|
жнівень
|
Тэма: “Асаблівасці арганізацыі і планавання сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ў 2023/2024 навучальным годзе”
Мэта: забяспячэнне нарматыўна-метадычнага суправаджэння выхаваўчага працэсу; каардынацыя планіравання, арганізацыі і педагагічнага аналізу выхаваўчай работы класных кіраўнікоў у 2023/2024 навучальным годзе.
Форма правядзення: інструктыўна-метадычная нарада.
Пытанні для абмеркавання
1. Аналіз работы школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў за 2022/2023 навучальны год.
2. Вывучэнне інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі «Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2023/2024 навучальным годзе».
3. Вывучэнне рэкамендацый “Метадычныя аспекты удасканалення выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень”
4. Планаванне метадычнай работы класных кіраўнікоў за 2023/2024 навучальны год. Зацвярджэнне плана школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў на 2022/2023 навучальны год.
5. Прафілактыка дэвіантных паводзін сярод непаўналетніх.
|
Місюк С.В., кіраўнік МА кл. кіраўнікоў
Сергіевіч В.В., нам. дырэк. па вых. рабоце
Сергіевіч В.В., нам. дырэк. па вых. рабоце
Місюк С.В., кіраўнік МА кл. кіраўнікоў установы адукацыі
Кузьміч Т.С., кл. кіраўнік 11 класа
|
|
2
|
лістапад
|
Тэма: “Грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне маладога пакалення ў сучасных умовах”.
Мэта: удасканаленне прафесійных кампетэнцый класных кіраўнікоў па грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню, эфектыўнае выкарыстоўванне сучасных, у тым ліку інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у выхаваўчым працэсе для фарміравання у вучняў патрыятызму і нацыянальнай самасвядомаці .
Форма правядзення: семінар-абмен вопытам.
Пытанні для абмеркавання
1. Асноўныя напрамкі работы класнага кіраўніка па грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню вучняў у Год міру і стварэння
2. Інтэрактыўныя формы і метады работы ў грамадзянскім і патрыятычным выхаванні.
3. Арганізацыя і правядзенне сацыяльна-значных культурных мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне гісторыка-культурнай спадчыны, выхаванне любові да Айчыны, падтрымка творчых ініцыятыў дзяцей і моладзі.
3. Інфармацыйная гадзіна – адна з дзейсных форм грамадзянска-патрыятычнага выхавання.
4. Сям’я як крыніца фарміравання грамадзянскай пазіцыі ў грамадстве. Формы і метады работы.
|
Юшкевіч В.П.., класны кіраўнік 9 класа
Наход А.Р., класны кіраўнік 6 класа
Базан Г.М., класны кіраўнік 5 класа
Крэчка А.Ц., класны кіраўнік 4 класа
Дарафеева Н.Г.,
класны кіраўнік 1 класа
|
|
3
|
сакавік
|
Тэма: “Узаемадзеянне школы, сям’і і соцыума па прафілактыцы дэвіантных паводзін вучняў. Удасканаленне выхаваўча-прафілактычнай работы.
Школа – тэрыторыя бяспекі.
Мэта: Павышэнне псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці класнага кіраўніка па прафілактыцы дэвіантных паводзін асобы; выяўленне дзяцей, якія маюць патрэбу ў неадкладнай дапамозе і абароне, аказанне першай экстраннай дапамогі, забяспячэнне бяспекі дзіцяці, зняцце стрэсавага стану.
Форма правядзення: метадычная студыя.
Пытанні для абмеркавання
1. Прафілактыка суіцыдальных паводзін вучняў.
2. Пазаурочная дзейнасць – аснова развіцця пазнавальных і творчых здольнасцей школьнікаў, адна з форм прафілактыкі правапарушэнняў вучняў.
3. Вэйп – згубная мода сярод моладзі.
4. Кіберзлачыннасць як пагроза бяспекі сучаснага грамадства: віды, асаблівасці, метады барацьбы і прафілактыкі.
|
Новік В.І., кл.кіраўнік
7 класа
Дзюрыч В.С.,
кл.кіраўнік
2 класа
Мазько І.Р., класны кіраўнік 8 класа
Юшкевіч В.П.,
класны кіраўнік 9 класа
|
|
4
|
май
|
Інавацыйныя працэсы ў вобласці выхавання. Стан эфектыўнасці выхаваўчай работы ў школе.
Мэта: павышэнне кампетэнтнасці педагогаў у пытаннях аказання сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі вучням, абарона іх праў і інтарэсаў, аналіз вынікаў выхаваўчай работы за бягучы навучальны год.
Форма правядзення: семінар-практыкум.
Пытанні для абмеркавання
1. Педагагічныя тэхналогіі выхаваўчай работы з вучнямі 5-11 класаў.
2. Інавацыйныя працэсы ў выхаванні.
3. Аналіз работы ШВМА класных кіраўнікоў 5-8 класаў у 2022/2023 навучальным годзе.
4. Арганізацыя летняга адпачынку вучняў .
|
Базан Г.М., класны кіраўнік 5 класа
Кузьміч Т.С., кл. кіраўнік 11 класа
Місюк С.В., кіраўнік МА кл. кіраўнікоў
Сергіевіч В.В., нам. дырэк. па вых. рабоце
|
|
раскрыть » / « свернуть