ШКОЛЬНЫ СТАНДАРТ
Дзяржаўнай установы адукацыі “Рудская сярэдняя школа ”
1. Сапраўдны школьны стандарт распрацаваны на падставе Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанага пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2022 г. № 322 у рэдакцыі пастаноў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 02.05.2024 № 57, ад 15.04.2025 № 72, Пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 01.08.2025 № 136.
2. Функцыянаванне Дзяржаўнай установы адукацыі “Рудская сярэдняя школа”(далей – Установа) забяспечваецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.
3. Установа самастойная ў ажыццяўленні адукацыйнай дзейнасці, падборыі расстаноўцы кадраў, распрацоўцы і прыняцці лакальных прававых актаў, іншайдзейнасці ў межах, устаноўленых актамі заканадаўства і яе статутам.
Лакальныя прававыя акты Установы не супярэчаць актамзаканадаўства.
4. Установа ў адпаведнасці з актамізаканадаўства):
4.1. рэалізоўвае адукацыйную праграму сярэдняй адукацыі;
4.2. мае права:
рэалізоўваць адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, адукацыйную праграму прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых), праграму выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні, праграмы выхавання і абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
ствараць умовы для арганізацыі вучэбна-трэніровачнага працэсу або арганізоўваць вучэбна-трэніровачны працэс з мэтай падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву і (або)спартсменаў высокага класа;
ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даходы;
удзельнічаць у эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці, дзейнасці па навукова-метадычным забеспячэнні агульнай сярэдняй адукацыі;
размяшчаць у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт на афіцыйным сайце звесткі аб персанальным складзе педагагічных работнікаў (пасада служачага, прозвішча, уласнаеімя, імя па бацьку (калі такое ёсць), узровень адукацыі, кваліфікацыі, звесткі аб наяўнасцівучонай ступені, вучонага звання, а таксама пры згодзе названых асоб і іншыя звесткіпра іх);
ажыццяўляць праверку сапраўднасці дакумента аб адукацыі (пасведчання
аб агульнай базавай адукацыі) шляхам накіравання запыту ў Міністэрства адукацыіаб пацвярджэнні факта яго выдачы ў выпадку ўзнікнення сумненняў у сапраўднасцідакумента аб адукацыі, выдадзенага ў Рэспубліцы Беларусь, пры прыёме (залічэнні) асобыдля атрымання сярэдняй адукацыі;
уваходзіць у склад асацыяцый (саюзаў) і іншых аб’яднанняў некамерцыйных арганізацый;
ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі.
5. Установа забяспечвае:
якасць адукацыі;
падбор, прыём на працу і расстаноўку кадраў, павышэнне іх кваліфікацыі;
захаванне санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў;
стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў;
распрацоўку і прыняцце правіл унутранага распарадку для навучэнцаў;
стварэнне бяспечных умоў знаходжання навучэнцаў, законныхпрадстаўнікоўнепаўналетніх навучэнцаў, педагагічных і іншых работнікаў Установы ў будынку і на яетэрыторыі (прапускны рэжым, пералік прадметаў і рэчываў, забароненых да захоўванняі выкарыстання вучнямі, іншыя меры);
маральнае і матэрыяльнае стымуляванне навучэнцаў, педагагічных і іншыхработнікаў Установы;
меры сацыяльнай абароны навучэнцаў;
стварэнне неабходных умоў для арганізацыі харчавання і аказання медыцынскайдапамогі;
удзел у фарміраванні кантрольных лічбаў прыёму;
азнаямленне асоб, законных прадстаўнікоў непаўналетніх асоб пры прыёме(залічэнні) ва Установу з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, устаноўчымдакументам, інфармацыяй аб наяўнасці ліцэнзіі на адукацыйную дзейнасць, сертыфікатаміаб дзяржаўнай акрэдытацыі, правіламі ўнутранага распарадку для навучэнцаў, іншымі лакальнымі прававымі актамі Установы,якія змяшчаюць правы і абавязкі навучэнцаў, а таксама па іх запыце – з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;
распрацоўку з удзелам органа самакіравання, у які ўваходзяць законныя прадстаўнікінепаўналетніх навучэнцаў, парадку атрымання законнымі прадстаўнікамі непаўналетніхнавучэнцаў інфармацыі аб ходзе і змесце адукацыйнага працэсу, метадах навучанняі выхавання, выніках вучэбнай дзейнасці навучэнцаў;
садзейнічанне ўпаўнаважаным дзяржаўным органам, іншымарганізацыяму правядзенні кантролю за забеспячэннем якасці адукацыі.
6. Ва Установе не дапускаецца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, а таксамастварэнне, ананімная ці іншая супярэчная заканадаўству дзейнасць рэлігійныхарганізацый.
7. Выкарыстанне пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыіметадаў і сродкаў навучання і выхавання, адукацыйных тэхналогій, якія наносяць шкодуфізічнаму або псіхічнаму здароўю навучэнцаў, не дапускаецца.
8. Пры рэалізацыі эксперыментальнага і інавацыйнага праекта забяспечваеццазахаванне правоў і законных інтарэсаў удзельнікаў адукацыйнага працэсу, прадстаўленнеі атрыманне адукацыі, узровень і якасць якой не могуць быць ніжэйшыя за патрабаванні,устаноўленыя адукацыйнымі стандартамі агульнай сярэдняй адукацыі.
9. Ва Установе створаны ўмовы для арганізацыі адукацыйнага працэсу:
вучэбна-метадычнае забеспячэнне;
кадравае забеспячэнне;
матэрыяльна-тэхнічная база.
10. Кадравыя ўмовы рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыіва Установе прадугледжваюць:
укамплектаванасць педагагічнымі і іншымі работнікамі ў адпаведнасці са штатнымраскладам;
наяўнасць службовых (рабочых) інструкцый педагагічных, кіруючых і іншыхработнікаў;
забеспячэнне павышэння кваліфікацыі педагагічных работнікаў;
правядзенне атэстацыі педагагічных работнікаў.
11. Матэрыяльна-тэхнічныя ўмовы рэалізацыі адукацыйных праграм агульнайсярэдняй адукацыі забяспечваюць:
11.1. засваенне зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі;
11.2. стварэнне ўмоў для актывізацыі самастойнай вучэбнай дзейнасці навучэнцаў,задавальнення іх індывідуальных адукацыйных запытаў, развіцця творчых здольнасцей,уключэння ў праектную, даследчую дзейнасць, іншыя віды сацыяльна значнай дзейнасці;
11.3. эфектыўнае выкарыстанне ў адукацыйным працэсе сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій;
11.4. укараненне электронных сэрвісаў, якія выкарыстоўваюцца:
педагагічнымі работнікамі пры арганізацыі, ажыццяўленні і аналізе вынікаўадукацыйнага працэсу;
навучэнцамі на вучэбных занятках (занятках), пры выкананні дамашніх заданняў,у вучэбна-даследчай і праектнай дзейнасці;
законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх навучэнцаў як удзельнікамі адукацыйнагапрацэсу.
12. Установа мае:
памяшканні, кабінеты, майстэрні, пляцоўкі, забяспечаныя мэбляй, інвентаром,
сродкі навучання і выхавання, неабходныя для арганізацыі адукацыйнага працэсу;
памяшканні для заняткаў фізічнай культурай і спортам;
памяшканні для арганізацыі харчавання навучэнцаў, педагагічных і іншыхработнікаў Установы, абсталяваныя ў адпаведнасці са спецыфічнымі санітарна-эпідэміялагічнымі патрабаваннямі, якія прад’яўляюцца да ўтрымання і эксплуатацыіўстаноў адукацыі;
іншую маёмасць у адпаведнасці з санітарна-эпідэміялагічнымі патрабаваннямі.
13. Ва Установе выконваюцца патрабаванні актаў заканадаўства да:
санітарна-гігіенічнага забеспячэння;
пажарнай бяспекі;
транспартнага забеспячэння навучэнцаў;
арганізацыі бяспечнай эксплуатацыі вулічна-дарожнай сеткі і тэхнічных сродкаў,арганізацыі дарожнага руху ў месцах размяшчэння Установы;
арганізацыі бяспечнай эксплуатацыі фізкультурна-спартыўных збудаванняў,
спартыўнага інвентару і абсталявання;
устаноўленага тэрміну і неабходнага аб’ёму бягучага і капітальнага рамонту.
14. Забараняюцца дзеянні (бяздзеянне), якія прыводзяць да неабгрунтаванагаскарачэння або пагаршэння матэрыяльна-тэхнічнай базы Установы.
15. Педагагічныя работнікі Установы ў адпаведнасці з актамі заканадаўства маюцьправа на:
абарону прафесійнага гонару і годнасці;
забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці;
забеспячэнне ўмоў для аховы жыцця і здароўя падчас адукацыйнага і выхаваўчагапрацэсаў;
творчую ініцыятыву, свабоду выбару педагагічна абгрунтаваных форм і метадаўнавучання і выхавання, вучэбных выданняў і сродкаў навучання і выхавання;
доступ да вучэбна-праграмнай, вучэбна-метадычнай дакументацыі, інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў;
удзел у абнаўленні, распрацоўцы і вызначэнні структуры і зместу структурныхэлементаў навукова-метадычнага забеспячэння адукацыі;
удзел у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай,міжнароднай дзейнасці;
удзел у кіраванні Установай;
павышэнне кваліфікацыі;
маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай, навуковай,навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці ў сістэме адукацыі;
аб’яднанне ў прафесійныя саюзы, іншыя грамадскія аб’яднанні, дзейнасць якіхне супярэчыць заканадаўству;
штомесячную кампенсацыю выдаткаў на набыццё вучэбнай і метадычнайлітаратуры.
16. Педагагічныя работнікі Установы абавязаны:
удзельнічаць у рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі;
арганізоўваць работу на аснове безумоўнай узаемнай павагі навучэнцаў, іх законныхпрадстаўнікоў, калег;
добрасумленна і якасна выконваць прафесійныя абавязкі, пастаянна ўдасканальвацьсвой прафесіяналізм;
фарміраваць у навучэнцаў духоўна-маральныя каштоўнасці, грамадзянскасць,патрыятызм, імкненне да здаровага ладу жыцця;
быць сумленнымі, шчырымі, справядлівымі і адкрытымі для зносін;
праяўляць добразычлівасць, ветлівасць і тактоўнасць, пазбягаць канфліктаў
ва ўзаемаадносінах;
у межах заканадаўства захоўваць тайну асабіста даверанай інфармацыі;
садзейнічаць стварэнню пазітыўных узаемаадносін у калектыве навучэнцаў
і педагагічным калектыве;
выконваць этычныя прынцыпы і нормы ў медыяпрасторы;
знешнім выглядам, паводзінамі, культурай зносін адпавядаць статусу педагагічнагаработніка.
17. Педагагічныя работнікі Установы не маюць права аказваць платныякансультацыйныя паслугі па асобных вучэбных прадметах, модулях, тэмах, у тым лікудапамогу ў падрыхтоўцы да ўступных іспытаў (рэпетытарства), навучэнцам, калі гэтапрыводзіць да канфлікту інтарэсаў педагагічнага работніка.
18. Педагагічным работнікам Установы забараняецца:
выкарыстоўваць адукацыйны і выхаваўчы працэсы ў палітычных мэтах або для пабуджэння навучэнцаў да дзеянняў, якія супярэчаць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і актам заканадаўства;
карыстацца ў час правядзення ўрокаў, выхаваўчай работы прыладамі сувязі і відэазапісу, інтэрнэт-сувязі ў асабістых мэтах.
19. Навучэнцы Установы маюць права на:
атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі агульнай сярэдняйадукацыі;
стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцей іхпсіхафізічнага развіцця, стану здароўя і пазнавальных магчымасцей;
атрыманне дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў адпаведнасці з КодэксамРэспублікі Беларусь аб адукацыі і ў парадку, які вызначаецца Палажэннем аб установедадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыіРэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2011 г. № 149;
павагу сваёй чалавечай годнасці, абарону ад фізічнага і (або) псіхічнага гвалту,жорсткага, грубага або абразлівага абыходжання, знявагі;
ахову жыцця і здароўя падчас адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў;
карыстанне падручнікамі (вучэбнымі дапаможнікамі) у адпаведнасці
з заканадаўствам;
бясплатнае карыстанне бібліятэкай, вучэбнай і фізкультурна-спартыўнай базайУстановы;
удзел у кіраванні Установай;
адпачынак на перапынках, аздараўленне падчас канікулаў;
стварэнне спрыяльных умоў для самаадукацыі;
аб’ектыўную ацэнку вынікаў вучэбнай дзейнасці;
захаванне месца ва Установе ў выпадку накіравання для навучання і лячэнняў санаторную школу-інтэрнат;
вывучэнне зместу вучэбнага прадмета «Фізічная культура і здароўе» ў адпаведнасціз групай здароўя;
наведванне стымулюючых і (або) падтрымліваючых заняткаў;
выбар факультатыўных заняткаў у межах устаноўленай вучэбным планам Установыколькасці гадзін факультатыўных заняткаў і з улікам максімальнага дапушчальнага аб’ёмувучэбнай нагрузкі на аднаго навучэнца на тыдзень, устаноўленай спецыфічнымісанітарна-эпідэміялагічнымі патрабаваннямі да ўтрымання і эксплуатацыі ўстаноўадукацыі;
вывучэнне асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні ў адпаведнасціз вучэбным планам Установы;
засваенне зместу адукацыйнай праграмы прафесійнай падрыхтоўкі рабочых(служачых), адукацыйнай праграмы падрыхтоўкі вадзіцеляў механічных транспартныхсродкаў, самаходных машын;
атрыманне харчавання ў парадку, вызначаным заканадаўствам;
удзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, канферэнцыях і іншых адукацыйныхмерапрыемствах, спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, іншыхмерапрыемствах;
заахвочванне да поспехаў у вучэбнай, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковайдзейнасці, а таксама ў адукацыйных мерапрыемствах;
атрыманне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі і псіхалагічнай дапамогі;
удзел у маладзёжных і іншых грамадскіх аб’яднаннях, дзейнасць якіх не супярэчыцьзаканадаўству;
удзел у органах вучнёўскага самакіравання ва Установе;
абарону ад любых супрацьпраўных замахаў.
20. Навучэнцы Установы абавязаны:
праяўляць ветлівасць і добразычлівасць у зносінах з настаўнікамі, іншыміўдзельнікамі адукацыйнага працэсу, быць сумленнымі і шчырымі;
актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці Установы;
добрасумленна вучыцца, імкнуцца да якаснага авалодання ведамі, уменнямі,навыкамі, самавыхавання, развіцця сваіх здольнасцей;
добрасумленна і адказна ставіцца да засваення зместу адукацыйных праграм,праграм выхавання;
паважліва ставіцца да членаў сваёй сям’і, настаўнікаў, навучэнцаў і іншыхудзельнікаў адукацыйнага працэсу;
выконваць патрабаванні настаўнікаў і бацькоў па выкарыстанні прылад сувязіі відэазапісу, інтэрнэт-сувязі, выконваць правілы паводзін у інтэрнэт-прасторы. Вызначыць наступны парадак выкарыстання прылад сувязі і відэазапісу, інтэрнэт-сувязі: пры ўваходзе ва ўстанову адукацыі навучэнцы пераводзяць прылады сувязі і відэазапісу, інтэрнэт-сувязі ў бязгучны рэжым, вучні 5-11 класаў праходзяць у гардэроб і самастойна кладуць свае мабільныя тэлефоны ў спецыяльна абсталяваную шафу і ідуць на вучэбныя заняткі. Пасля вучэбных заняткаў вучні ідуць ў гардэроб, бяруць свае мабільныя тэлефоны і пакідаюць установу адукацыі. Вучні 1-4 класаў кладуць свае мабільныя тэлефоны ў спецыяльныя кейсы ў класах, дзе праводзяцца ўрокі. Настаўнік ставіць кейс з тэлефонамі ў шафу і закрывае яе на ключ. Пасля заканчэння апошняга ўрока настаўнік дастае кейс з тэлефонамі з шафы і раздае мабільныя тэлефоны вучням. Вучні, якія наведваюць групу падоўжанага дня, ставяць сае мабільныя тэлефоны на бясшумны рэжым і ў прысутнасці выхавальніка кладуць іх у кейс у адпаведнасці з нумарам у журнале групы падоўжанага дня. Выхавальнік ставіць кейс з тэлефонамі ў шафу і закрывае яе на ключ. Ключ захоўваецца ў выхавальніка. Мабілныя тэлефоны выдаюцца вучням, калі яны пакідаюць групу падоўжанага дня. Абмежаванні на выкарыстанне прылад сувязі і відэазапісу, інтэрнэт-сувязі не распаўсюджваецца на навучэнцаў пры наяўнасці ў іх адпаведных медыцынскіх паказчыкаў па жыццезабеспячэнні;
падтрымліваць парадак на сваім працоўным месцы;
клапаціцца аб сваім здароўі і здароўі іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу,паважліва ставіцца да іх нацыянальных і рэлігійных пачуццяў;
беражліва адносіцца да маёмасці Установы, падтрымліваць чысціню і парадаква Установе і на яе тэрыторыі.
21. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў Установы маюць права на:
азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, устаноўчым дакументам,інфармацыяй аб наяўнасці ліцэнзіі на адукацыйную дзейнасць, сертыфікатаміаб дзяржаўнай акрэдытацыі, правіламі ўнутранага распарадку для навучэнцаў, правіламіўнутранага распарадку ў інтэрнатах (пры наяўнасці), іншымі лакальнымі прававыміактамі, якія змяшчаюць правы і абавязкі навучэнцаў, законных прадстаўнікоўнепаўналетніх навучэнцаў, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;
атрыманне інфармацыі аб ходзе і змесце адукацыйнага працэсу, метадах навучанняі выхавання, выніках вучэбнай дзейнасці навучэнцаў у парадку, які вызначаеццакіраўніком Установы з удзелам органа самакіравання, у які ўваходзяць асобы з лікузаконных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў.
22. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў Установы абавязаны:
забяспечваць умовы для атрымання адукацыі і развіцця навучэнцаў;
ствараць умовы, неабходныя для вучобы, сацыялізацыі, умацавання здароўя,самаразвіцця і самарэалізацыі асобы дзіцяці;
паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
забяспечваць выкананне навучэнцамі, законнымі прадстаўнікамі якіх яныз’яўляюцца, патрабаванняў устаноўчых дакументаў, правіл унутранага распарадку;
пазбягаць канфліктаў ва ўзаемаадносінах з настаўнікамі, іншымі бацькамі, праяўляцьдобразычлівасць, ветлівасць і тактоўнасць;
падтрымліваць з удзельнікамі адукацыйнага працэсу канструктыўныя і даверлівыяадносіны, узаемадзейнічаць з настаўнікамі па пытаннях выхавання і навучання дзяцей;
садзейнічаць стварэнню пазітыўных узаемаадносін у калектыве навучэнцаўі бацькоўскай супольнасці;
прытрымлівацца этычных прынцыпаў і правіл паводзін, у тым ліку ў інтэрнэт-прасторы, паважліва ставіцца да нацыянальных і рэлігійных пачуццяў удзельнікаўадукацыйнага працэсу;
знешнім выглядам, паводзінамі, культурай зносін быць станоўчым прыкладамдля свайго дзіцяці.
23. Меры дысцыплінарнай адказнасці, умовы і парадак іх прымянення ў адносінахда навучэнцаў Установы вызначаюцца згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусьаб адукацыі.
раскрыть » / « свернуть